Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі 22 лютага адзначае пятнаццацігоддзе.
Цяпер удзельнікамі асамблеі з`яўляюцца больш за 300 арганізацый як зарэгістраваных, так і незарэгістраваных. Сама Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый тройчы спрабавала атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі, аднак Мінюст па розных прычынах у гэтым адмаўляў. У ліпені 2011 года асамблея была зарэгістравана ў Літве.
"Асамблея ўзнікла як аб`яднанне тых грамадскіх структур, якія непакоіліся за свабоду і дэмакратыю, за незалежнасць і беларускую мову. Асамблея па сваім маштабе з`ява беспрэцэдэнтная для нашага рэгіёну. Яна здолела згуртаваць сотні арганізацый і дзясяткі тысяч людзей, якія хацелі бачыць Беларусь незалежнай, адроджанай, без дыктатуры", — цытуе прэс-служба арганізацыі старшыню рабочай групы асамблеі з 1999 па 2000 год Вінцука Вячорку.
Старшыня рабочай групы асамблеі Сяргей Мацкевіч заявіў, што "сумеснымі намаганнямі мы працягваем агучваць і адстойваць інтарэсы ўсяго сектара перад дзяржавай, садзейнічаць развіццю і поспеху арганізацый-членаў, прасоўваць каштоўнасці дэмакратыі і грамадзянскага ўдзелу ў грамадстве".
У 2012 годзе адбудзецца VII кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/969/12423
Текущая дата: 26.12.2024