Белорусский портал в Казахстане

Мінчук устанавіў мабільны дадатак і пазбавіўся больш за Br76 тыс.



Жыхар сталіцы звярнуўся ў Ленінскае РУУС Мінска з заявай, што стаў ахвярай махляроў, якія выманілі ў яго звыш Br76 тыс. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пацярпеламу патэлефанаваў «супрацоўнік бяспекі банка» і расказаў, што на яго імя невядомы спрабуе аформіць крэдыт. Мінчуку параілі аформіць крэдыт у банку і перавесці грошы на ўказаны разліковы рахунак, каб засцерагчы свае грошы. Махляр, акрамя таго, парэкамендаваў устанавіць на мабільны тэлефон дадатак аддаленага доступу для абароны персанальных дадзеных.

Заяўнік устанавіў дадатак, і з яго карты былі спісаныя ўсе грошы.

Агульная сума, выкрадзеная аферыстамі ў пацярпелага, склала больш за Br76 тыс.

Праваахоўнікі правялі праверку. Следчыя распачалі крымінальную справу.

Міліцыя нагадвае, што не варта ўстанаўліваць праграмы для аддаленага доступу і пераходзіць па дасланых спасылках.

Звязда, 15 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/97/69735
Текущая дата: 07.10.2024