Белорусский портал в Казахстане

На «Лініі Сталіна» прайшоў ваенна-патрыятычны фестываль «Героі мінскай міліцыі»



На «Лініі Сталіна» 22 ліпеня адбылася маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя подзвігу мінскіх міліцыянераў, перадае «Мінск-Навіны».

Былі рэканструяваны фрагменты вызваленчага паходу па Заходняй Беларусі 1939 года, гераічная абарона мінскай міліцыі пад Барысавам 1941-га, барацьба з пасляваеннымі бандамі і крымінальнымі групоўкамі 90-х і інш.

Акрамя таго, для гледачоў выступілі рота ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры, прадстаўнікі духавога аркестра ГУУС Мінгарвыканкама, кінолагі Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы са сваімі чацвераногімі калегамі.

Арганізатары фестывалю падрыхтавалі для гасцей гісторыка-культурнага комплексу выстава міліцэйскай тэхнікі, узбраення і экіпіроўкі, арганізавалі дзіцячыя інтэрактыўныя зоны.

Звязда, 22 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/97/70177
Текущая дата: 19.11.2024