Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 20 лютага



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 20 лютага 2012 года.

На 20 лютага Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.270 беларускіх рублёў
Еўра — 10.860
Расійскі рубель — 276
Украінская грыўна — 1.030,53

Кошык валют — 2.915,74

У параўнанні з пятніцай, 17 лютага, афіцыйны курс долара знізіўся на 100 рублёў (1,19%), еўра — на 30 (0,28%), расійскага рубля — на 1 (0,36%), грыўны — на 12,53 (1,20%). Курс кошыка валют знізіўся на 17,93 рубля (0,61%) у параўнанні з пятніцай і ўзрос на 49,91 рубля (1,74%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3132, "долар/расійскі рубель" — 29,9638, "долар/грыўна" — 8,025.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 20 лютага долар купляюць па 8.180—8.280 і прадаюць па 8.280—8.800 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 67 рублёў, продажу — на 51 рубель.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.200—8.250 рублёў пры куплі, 8.350—8.400 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/970/12339
Текущая дата: 27.12.2024