"Перад усімі намі, усёй краінай сёлета, ды і да канца пяцігодкі будуць стаяць вельмі сур`ёзныя задачы, якія не выканаць мы проста не можам", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 лютага, звяртаючыся да прызначаных ім кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў улады.
"Я сказаў аднойчы, што на працягу года, максімум паўтара, мы не проста павінны выйсці на дакрызісны ў фінансавых адносінах узровень, а перавысіць яго. Не выйсці мы проста не маем права, калі мы пазіцыянуем сябе як самадастатковая краіна, якая штосьці можа", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
"Што такое сярэдняя зарплата ў 500 долараў? Гэта зусім нізкі ўзровень, які мы павінны пераадолець. І гэта задача ўсіх, — падкрэсліў беларускі кіраўнік. — Я гэта вам кажу таму, што мы зверху пачнем мацней, кажучы па-народнаму, ціснуць на мясцовыя органы ўлады".
Паводле слоў Лукашэнкі, мясцовай вертыкалі трэба навучыцца зарабляць грошы, улічваючы мясцовыя ўмовы. "Грошы трэба шукаць усюды, зарабляць усюды, на чым толькі можна. Тады мы можам значна перавысіць нават гэты ўзровень па даходах насельніцтва. Вы павінны ў сябе мець адзін план — выхаду на гэты ўзровень", — заявіў ён.
Акрамя таго, лічыць Лукашэнка, неабходна, каб на кожным прадпрыемстве быў уласны план мадэрнізацыі і развіцця вытворчасці. "І вы ім адразу скажыце: забаронена хадзіць у органы ўлады, выканаўчыя камітэты, рэспубліканскія органы па грошы. Грошы трэба шукаць у сябе, — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. — На ўзроўні прадпрыемстваў у кожнага павінен быць план па зараблянні грошай і пад`ёме людзей на адпаведны ўзровень па заработнай плаце і даходах, а ў вас — сур`ёзны план па развіцці тэрыторый і даходах у бюджэт".
"Гэта галоўнае. Грошы становяцца галоўнай меркай нашай дзейнасці, перш за ўсё вытворчай. Гэта вельмі сур`ёзныя задачы, якія пачынаючы з гэтага года будуць стаяць перад усімі. Да ўрада я гэтыя даручэнні давёў. Сёння міністры пачынаюць кантроль за прадпрыемствамі, якія ім падпарадкаваныя", — сказаў Лукашэнка.
Ён таксама заклікаў кіраўнікоў мясцовых органаў улады не дзяліць прадпрыемствы на свае і рэспубліканскія: "Гэта вашы прадпрыемствы. Вы там запраўляеце ўсім, а міністр, калі гэта прадпрыемствы рэспубліканскай уласнасці, павінен вам дапамагаць зрушыць іх з мёртвай кропкі, калі гэта трэба, даць штуршок да іх развіцця".
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/970/12386
Текущая дата: 27.12.2024