11 лютага 1952 году ў адным з лягероў пад Тайшэтам закончыўся зямны шлях грэка-каталіцкага архімандрыта Андрэя Цікоты.
Савецкія ўлады прапаноўвалі яму прыняць сан праваслаўнага япіскапа і ўзначаліць праваслаўную царкву ў Беларусі. Катэгарычная адмова прысьпешыла сьмерць былога генэрала Ордэну марыянаў... Да 60-х угодкаў ягонай пакутніцкай сьмерці — гутарка з дасьледчыкам беларускага хрысьціянскага руху Юрасём Гарбінскім.
— Юрась, вы зьяўляецеся аўтарам даведніка «Беларускія хрысьціянскія дзеячы ХХ стагодзьдзя». Як бы вы акрэсьлілі асобу Андрэя Цікоты, яго ролю ў айчынным хрысьціянскім руху першай паловы мінулага стагодзьдзя?
— Калі паглядзець на беларускі хрысьціянскі рух ХХ стагодзьдзя, яго творцаў, лідараў і ўдзельнікаў, то асоба айца Андрэя Цікоты займае ў ім адно з ключавых месцаў. Найперш варта адзначыць наступнае. Айцец архімандрыт Андрэй Цікота поруч з айцом Фабіянам Абрантовічам, ксяндзамі Адамам Станкевічам і Ўладыславам Талочкам, біскупам Чаславам Сіповічам ды іншымі быў адным зь яркіх лідараў каталіцкага крыла тагачаснага беларускага хрысьціянскага руху.
Ён ня толькі выпрацоўваў стратэгію гэтага руху, але і быў адмысловым практыкам ды ўмелым арганізатарам. Менавіта дзякуючы Цікоту, пры падтрымцы віленскага біскупа Юр’я Матулевіча, паўстаў беларускі па духу Ордэн сясьцёр-эўхарыстак у Друі. Па-другое, гэта быў сьвятар-патрыёт, які ў роднай мове пашыраў Слова Божае на беларускіх этнічных землях у няпростых палітычных варунках міжваеннай Польшчы. Па-трэцяе, асоба архімандрыта Андрэя Цікоты знакавая яшчэ і тым, што ён у сваёй сьвятарскай працы быў усім для ўсіх. Лепшым таму сьведчаньнем ёсьць тое, што Цікота двойчы абіраўся генэралам Ордэну айцоў-марыянаў і цягам амаль дзесяці гадоў кіраваў Усходняй місіяй у Маньчжурыі і Кітаі. Гэта на сёньня адзін з нямногіх прыкладаў, калі сьвятар-беларус займаў такія высокія пасады ў Каталіцкай царкве і выконваў свае абавязкі з годнасьцю, маючы павагу і прызнаньне найвышэйшых духоўных ўладаў Ватыкану. Зробленае Андрэем Цікотам у беларускай рэлігійнай гісторыі ХХ стагодзьдзя ня страціла сваёй важнасьці і сёньня. Хутчэй — наадварот. Пра гэта сьведчыць распачаты ў 2003 годзе ў Рыме яго бэатыфікацыйны працэс.
— У вашым даведніку не называецца дакладная дата сьмерці Андрэя Цікоты. Цяпер, я так разумею, дата і абставіны сьмерці высьветленыя?
— Не зусім так. І ў энцыкляпэдычным даведніку «Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагодзьдзя: жыцьцярысы, мартыралёгія, успаміны», і ў біяграфічным слоўніку «Беларускі хрысьціянскі рух ХХ стагодзьдзя» на польскай мове, напісаным у суаўтарстве з вядомым беларускім гісторыкам Юр’ем Туронкам, былі пададзеныя дзьве даты. Адна зь іх — 11 лютага 1952 году. Менавіта гэтую дату ўпершыню падала ў сваім лісьце да сястры Юзэфы Жук ад 2 сьнежня 1953 году кіраўнічка Закону сясьцёр-эўхарыстак Апалёнія Пяткун. І гэта мае сваё вытлумачэньне. Справа ў тым, што вязень савецкага лягеру пад Тайшэтам Андрэй Цікота лістоўны кантакт навязаў якраз з манашкамі-эўхарысткамі з Друі, а менавіта з манашкай Лізаветай Варонькай і згаданай вышэй маці-кіраўнічкай А. Пяткун. Вядомыя 8 лістоў архімандрыта з Гулагу. Апошні зь іх быў атрыманы напрыканцы 1951 году. Заклапочаныя маўчаньнем айца Цікоты, манашкі распачалі пошук. Былі напісаныя лісты-запыты ў Харбін і Маскву — у Міністэрства ўнутраных справаў СССР. Так удалося часткова высьветліць лёс архімандрыта. Аднак канчаткова дату сьмерці Цікоты ўдалося высьветліць расейскаму гісторыку Сяргею Кудраўцаву з Чыты. Толькі ў 1998 годзе яму ўдалося у архіве ФСБ па Чыцінскай вобласьці выявіць «Акт о смерти з/к Андрея Цикоты» ад 13 лютага 1952 году, складзены ў лягернай больніцы № 2 «Озерстроя». Зь яго вынікае, што «з/к Цикота Андрей Феликсович, л/д 3-352, рождения 1891 года, уроженец Свинтянского уезда, б. Виленской губ., национальность — белорус», памёр 11 лютага 1952 году. У пасьведчаньні паведамлялася прычына сьмерці: «Остановка сердечной деятельности при явлении общей интоксикации организма». Гэты дакумэнт абнародаваны Апостальскім візытатарам архімандрытам Сяргеем Гаекам 8 лютага 2012 году ў Генэральным доме марыянскага ордэну ў Рыме. Пахаваны Андрэй Цікота на агульных могілках у ваколіцах Брацка.
— Андрэй Цікота трапіў у Гулаг з тэрыторыі Кітаю, дзе ўзначальваў рэлігійную місію. Тамсама быў арыштаваны і другі вядомы каталіцкі дзеяч Язэп Германовіч. Чаму беларускіх сьвятароў НКВД знаходзіла і там?
— Па-першае, трэба ўдакладніць некалькі фактаў. У 1939 годзе рашэньнем Ватыкану Андрэй Цікота, які закончыў свае паўнамоцтвы як генэрал Закону айцоў-марыянаў у Рыме, быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Усходняй місіі для расейцаў-каталікоў у Маньчжурыі і Кітаі. Тады ж беларускі сьвятар прыняў усходні абрад, атрымаў намінацыю на архімандрыта і выехаў ў Харбін, дзе прадоўжыў місійную працу, якую распачаў яго папярэднік і сябра архімандрыт Фабіян Абрантовіч. Як вядома, восеньню 1945 году, пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў і паразы Японіі, уладу ў Кітаі савецкія войскі перадалі кітайскім камуністам. І вось пры камуністычнай уладзе, цягам трох гадоў, Андрэй Цікота ажыцьцяўляў дзейнасьць Усходняй місіі, а таксама функцыяваньне трох навучальных установаў, дзіцячага прытулку ды марыянскага кляштару. Але ці маглі кітайскія камуністы, для якіх таксама ня было чужым выказваньне ідэолягаў камунізму («Рэлігія — гэта опіюм для народа»), дазваляць такую дзейнасьць бясконца? Не. Лёс місіі быў прадвызначаны. У выпадку з архімандрытам Цікотам і другімі сьвятарамі савецкаму НКВД чынна «прыслужыліся» іх калегі з кітайскай камуністычнай міліцыі ў Харбіне.
— Што вядома з пэрыяду гулагаўскага жыцьця Андрэя Цікоты?
— Пэрыяд гулагаўскага жыцьця архімандрыта яшчэ добра ня вывучаны. Некаторыя яго моманты знайшлі сваё адлюстраваньне ва ўспамінах айца Язэпа Германовіча «Кітай-Сыбір-Масква», а таксама ў лістах тых, хто дзяліў зь ім скупую лягерную пайку. Пасьля арышту 22 сьнежня 1948 году ў Харбіне былі 5 месяцаў допытаў і катаваньняў у следчым аддзяленьні турмы МГБ у Чыце. Архімандрыта абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць Ватыкану і Японіі. Рашэньнем «асобай камісіі», якая засядала ў Маскве, 28 верасьня 1949 году Андрэй Цікота быў асуджаны на 25 гадоў няволі. Архімандрыт утрымліваўся ў розных лягерах прымусовай працы пад Тайшэтам і Брацкам (пераважна ў Чукшы і Нова-Чунцы). Памёр ён у лягернай больніцы ў Чукшы, пазбаўлены элемэнтарнай мэдычнай дапамогі. Адной з прычынаў такіх адносінаў лягерных уладаў да вязьня была яго адмова прыняць сан праваслаўнага япіскапа і ўзначаліць праваслаўную царкву ў Беларусі.
— Як вы ўжо сказалі, у Ватыкане распачатыя бэатыфікацыйныя працэсы — адносна архімандрытаў Андрэя Цікоты і Фабіяна Абрантовіча. На вашу думку, каму сёньня найперш патрэбныя сьвятыя і пакутнікі: самому касьцёлу, уладзе, народу, вернікам?
— Бэатыфікацыя — гэта акт залічэньня той ці іншай асобы да багаславёных, пэўны этап у працэсе падрыхтоўкі да кананізацыі. Працэсы адносна Андрэя Цікоты і Фабіяна Абрантовіча распачаліся ў межах бэатыфікацыі расейскіх каталіцкіх новамучанікаў. Пастулятарам абодвух бэатыфікацыйных працэсаў зьяўляецца рэлігійны гісторык ксёндз-марыянін Вячаслаў Пялінак з Беларусі. Сёньня, калі сытуацыя ў сьвеце і Беларусі выпрабоўвае кожнага з нас на чалавечнасьць і маральнасьць, сьвятыя і пакутнікі найперш патрэбныя ня толькі вернікам, ня толькі Касьцёлу, але і ўсім тым, хто патрабуе маральнай падтрымкі, хто хоча захаваць у сабе сваю годнасьць як чалавека і беларуса. Жыцьцё, сьвятарская дзейнасьць і пакутніцкая сьмерць Андрэя Цікоты акурат і служаць яскравым прыкладам годных паводзінаў для нас і для наступных пакаленьняў.
— У сучаснай Беларусі праваслаўная царква і дзяржаўная ўлада небясьпечна зблізіліся і фактычна між імі няма рознагалосьсяў. На вашу думку рэлігійнага гісторыка, ці павінна царква быць абаронцам пакрыўджанага ўладай чалавека?
— Безумоўна, павінна. Але трэба памятаць, што ў адносінах паміж царквой і сьвецкімі ўладамі ўсё ня так проста. Як сказаў мне аднойчы ў прыватнай размове ў Нью-Ёрку адзін з прадстаўнікоў Расейскай праваслаўнай царквы ў замежжы, «царква — гэта таксама палітыка».
— На нядаўнім менскім Міжнародным кніжным кірмашы я набыў адразу чатыры Эвангельлі ў перакладзе на беларускую мову, выдадзеныя Праваслаўным брацтвам Трох віленскіх пакутнікаў. Але рэдка ў якім праваслаўным храме сёньня пачуеш багаслужбы па-беларуску. Адзін знаёмы сьвятар мне так і сказаў: дабро, любоў і міласэрнасьць ня маюць нацыянальнасьці. А як вы разумееце суіснаваньне нацыянальнага і агульначалавечага ў рэлігійным жыцьці?
— Са словамі вашага знаёмага сьвятара можна часткова пагадзіцца. Сапраўды, дабро, любоў і міласэрнасьць ня маюць нацыянальнасьці. Але іх, як і зло, нясуць у сьвет канкрэтныя людзі. А каб рабіць дабро, несьці любоў і міласэрнасьць людзям, трэба мець і шанаваць свае чалавечыя і нацыянальныя ідэалы. Думаю, што гэта аксыёма: каб быць добрым беларусам, трэба быць найперш добрым чалавекам, з годнасьцю і павагай да сябе і да іншых. Жыцьцё архімандрыта Андрэя Цікоты — тут таксама варты перайманьня прыклад. Ягоны шлях да святасьці пачаўся ня ў 2003 годзе — разам з бэатыфікацыйным працэсам, а тады, калі ён разам з другімі беларускімі сьвятарамі-марыянамі нёс Божую любоў і Божае слова свайму беларускаму народу і расейцам у Маньчжурыі і Кітаі. Ён служыў людзям цягам усяго свайго самаахвярнага жыцьця.
Міхась Скобла
Радыё Свабода, 16 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/971/12514
Текущая дата: 27.12.2024