Пасланне на Раство Хрыстова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі: Слава і хвала на зямлі народжанаму, Які абожыў істоту земнародных, — Хрысту Богу нашаму.
Утраня Ражджаства Хрыстовага,
па 1-й сціхалогіі сядален.
Узлюбленыя архіпастыры, пастыры,
манахі і ўсе верныя дзеці
Беларускай Праваслаўнай Царквы!
Гасподзь наш Іісус Хрыстос, адзін са Святой Троіцы, цяпер злучаецца з чалавечай прыродай. Той, пра Каго марылі народы і думалі мудрацы, аб Кім употай тужыць сэрца кожнага чалавека, сёння яўляе Сваё Аблічча.
Ці магчыма зразумець або апісаць чалавечым словам гэтую вялікую набожнасці таямніцу (1 Цім. 3: 16)? Свяшчэннае Пісанне, а ўслед за ім песні айцоў узвышаюць розум да сузірання цуду Богаўцялеснення: "прыйдзіце, верныя, уздымемся боганатхнёна і ўбачым сыходжанне Бога з вышыні, у Віфлееме нам паказанае".
Прыйдзі і ўбач — вось шлях хрысціянскага багаслоўя! Так кажа апостал Філіп Нафанаілу, які сумняваецца: "ідзі і паглядзі", "мы знайшлі Таго, пра Каго пісалі Маісей у законе і прарокі, Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта" (Ін. 1: 46, 45).
Пастухі, якія бачылі "шматлікае воінства нябеснае, што ўсхваляла Госпада" (Лк. 2, 13), таксама звяртаюцца адзін да аднаго: "пойдзем у Віфлеем і паглядзім тое, што адбылося, пра што Гасподзь абвясціў нам" (Лк. 2: 15).
На жаль, далёка не заўсёды мы слухаем гэты заклік. У адрозненне ад біблейскіх пастухоў, якія накіраваліся да Божай калыскі, мы застаёмся вартаўнікамі цэлага статку (Лк. 2: 8) жыццёвых клопатаў. Вобразам рэчаў, пра якія мы дзень і ноч клапоцімся, выступаюць авечкі. Нам часта здаецца, што мы іх пасвім, гэта значыць, што мы з`яўляемся гаспадарамі становішча, кантралюем нашы схільнасці і ў любы момант можам ад іх адарвацца. Але злахітрасць свету заключаецца ў тым, што ён зацягвае нас.
І калі мы чуем заклік: "Прыйдзі!", то не маем сіл адарвацца ад зямнога і накіраваць свае сэрцы да горняга. Гаворка ідзе не толькі пра ўвагу да Бога. Як часта гэты заклік зыходзіць ад людзей вакол нас: малыя дзеці клічуць бацькоў, нямоглыя старцы звяртаюцца да сваіх дзяцей; муж жадае ўбачыць увагу жонкі, а жонка шукае апоры ў мужу; на працы, сярод суседзяў, у транспарце і на вуліцы мы заўсёды застаёмся людзьмі, якія шукаюць дабра, разумення, любові адзін ад аднаго. Само існаванне чалавека — гэта своеасаблівы заклік да бліжняга: прыйдзі, раздзялі са мною радасць і суцеш мяне ў горы.
Гэта заклік, на які можа адгукнуцца толькі асоба. Мала прыйсці! Неабходна асаблівае ўменне бачыць: бачыць у нязначных супадзеннях — знак, у жабраку — вобраз Божы, у злачынцы — стомленую грахом душу.
Дарагія браты і сёстры! Гэты заклік звернуты да нас з вамі. Але першым на яго адклікаецца Бог, нараджэнне Якога на зямлі ёсць нараджэнне Богачалавечай Асобы.
Для нас сёння звыклымі атрыбутамі свята сталі яслі, жывёлы, пастухі і мудрацы вакол Богадзіцяткі. Але часам у нас усё ж узнікае пытанне: чаму Бог нарадзіўся ў такіх цяжкіх, неспрыяльных умовах? Няўжо Ён не мог зрабіць больш урачыстай падзею, якая паўплывала на ўвесь ход чалавечай гісторыі?
Відавочна, што такою была задума Бога, Які пажадаў перамяніць святлом Сваёй Асобы самыя цяжкія бакі нашага жыцця. Ён здолеў напоўніць прыгажосцю нараджэнне сярод жывёл, адказаць прабачэннем і любоўю на зайздрасць і нянавісць людзей, явіць паўнату свабоды, абдымаючы на Крыжы ўвесь паўшы свет. "Таму няхай радуецца ўсё стварэнне і няхай іграе, бо аднавіць яго явіўся Хрыстос і спасці душы нашы!"
Сын Божы прыйшоў і стаў Сынам Чалавечым, паколькі бачыў, што нават у граху чалавек застаецца вобразам і падабенствам Тварца. Дзеля нас Ён як бы прыкрывае ззянне Свайго Бажаства. Як гаворыцца ў святочным каноне: "Прамудрасць, Слова, Сіла, Сын па прыродзе і ззянне Айца, Хрыстос Бог, употай ад сіл — усіх тых, што над светам, і тых, што на зямлі, учалавечыўшыся, абнавіў нас..."
Нараджэнне Хрыстова — гэта крок найвялікшага даверу да чалавечага роду. Бог становіцца дзіцяткам, дазваляе юнай Марыі трымаць Сябе на руках, даручае Сябе клопату састарэлага Іосіфа і многіх іншых людзей, якія былі вакол Яго. Нараджэнне Хрыстова дакарае сумленне кожнага з нас пытаннем: чым адкажаш на такі давер ты, чалавек?
Нам трэба пачуць гэтае пытанне ў абставінах уласнага жыцця. Кожнага з нас Гасподзь Іісус Хрыстос заклікае быць паўнавартаснай асобай, тым, хто зможа перамяніць малую частку навакольнага свету.
Галоўная сіла, здольная дапамагчы грамадству ў цяжкі час, — гэта сіла богападобнай асобы, чалавека. Наша адказнасць заключаецца ў тым, каб пражываць сваё жыццё як зваротны дар Хрысту, Які цяпер нарадзіўся. Гэта азначае, што мы закліканы да годнай і добрасумленнай працы, чулага і ўважлівага стаўлення адно да аднаго, пакаяння і шчырай малітвы да Бога.
Веру, што Бацькаўшчына наша багатая людзьмі, гатовымі "служыць Госпаду са страхам і радавацца Яму з трымценнем" (Пс. 2: 11). У 992 годзе, тысяча і дваццаць гадоў таму, у часы святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра "пачалі ставіць у некаторыя гарады епіскапаў: у Ноўгарад, у Полацк, у Валынскую зямлю". Адначасова з гэтым святы князь паслаў сваіх родных сыноў у іх удзелы з наказам ва ўсіх іх справах "з епіскапамі раіцца".
Гэтае аднадумства духоўнай і свецкай улады на землях Беларусі стала асабліва запатрабаваным 400 гадоў таму, калі наша Айчына перажывала цяжкія часы ў сувязі з увядзеннем уніі. У тыя далёкія гады Гасподзь вылучыў з роду князёў Слуцкіх Алелькавічаў святую праведную Сафію Слуцкую. Гэтая святая жанчына з пакорнасцю прымала ўсе абставіны жыцця, але пры гэтым сэрца яе было аддадзена Госпаду.
Яна здолела пераканаць свайго мужа дабіцца ад польскага караля граматы, паводле якой у Слуцкіх уладаннях забаранялася сілаю прымушаць да уніі праваслаўных людзей. Падзвіжніцкай працай і сваім праведным жыццём княгіня захавала Слуцкі край — вотчыну сваіх набожных продкаў князёў Алелькавічаў — ад уніяцкага паланення.
Сёлета таксама адзначаецца 400 гадоў з часу заснавання Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску. Подзвіг нашых продкаў, якія не пабаяліся ў трагічных для нашага народа гістарычных абставінах заснаваць храм і манастыр, і сёння ўспрымаецца як узор непахіснага стаяння ў веры, прыклад высокіх духоўных якасцяў і патрыятызму. Закрыты ў багаборніцкія часы і адроджаны ў наш час Свята-Петра-Паўлаўскі сабор выразна сведчыць пра духоўную і гістарычную жыццёвасць Праваслаўя, адданасць нашага народа традыцыйным хрысціянскім каштоўнасцям.
Узлюбленыя браты і сёстры! Святыя айцы яшчэ ў старажытнасці навучалі: Бог учалавечыўся дзеля таго, каб чалавек абожыўся! Біццё сэрца — гэта стук Божы ў дзверы душы. Бог шукае магчымасці дапамагчы нам. Але Ён патрабуе: "Прыйдзі і ўбач Мяне! Будзь моцным, таму што Я напоўніў сілай тваю слабасць! Будзь радасным, таму што Я выцер твае слёзы! Будзь просты ў сваёй мудрасці, таму што мудрасць валхвоў і прастата пастухоў цяпер аб`ядналіся ў радасці Богасузірання"!
Дай Бог, каб у надыходзячым годзе мы памяталі, куды нам ісці. Каб наш шлях асвятляўся святлом Каляднай зоркі, якая дапамагае бачыць цуд там, дзе зайздрасць і злосць Ірада намагаюцца вынішчыць чалавечы, асабовы пачатак.
Са святам, дарагія браты і сёстры! З Ражджаством Хрыстовым! Няхай захавае Гасподзь Сваёю благадаццю ўсё добрае, што нараджаецца ў нашых сэрцах, каб у гэты дзень мы змаглі ад шчодрасці сэрца вынесці насустрач адзін аднаму мір, радасць і любоў! Амінь!
ФІЛАРЭТ, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Ражджаство Хрыстова,
2011 / 2012, Мінск.
Звязда, 6 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/972/11611
Текущая дата: 15.11.2024