Пра гэта гаворыцца ў ацэнцы справаздачы Міністэрства фінансаў Беларусі аб выкананні ўмоў 2-га траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (АКФ), якая падрыхтавана экспертамі ЕАБР.
Як адзначаецца ў дакуменце, у выніку працягу ў 2011 годзе палітыкі празмернага стымулявання ўнутранага попыту, дагэтуль не ўдалося вырашыць ключавую праблему эканомікі Беларусі — крытычна высокі дэфіцыт рахунку бягучых аперацый. Правядзенне такой палітыкі выклікала трохзначную інфляцыю і нарастанне праблем у банкаўскім сектары.
У мэтах найхутчэйшай стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі ЕАБР "настойліва рэкамендуе ўладам Беларусі значна абмежаваць унутраны попыт праз спыненне эмісійнага фінансавання дзяржаўных праграм і узмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, у тым ліку праз павышэнне рэальных працэнтных ставак да станоўчага ўзроўню".
Як гаворыцца ў дакуменце, на фоне праблем з валютай у пачатку мінулага года інтэнсіўнае фінансаванне дзяржпраграм з эмісійных крыніц (7% ВУП за першыя пяць месяцаў) і значнае павелічэнне зарплаты справакавалі больш глыбокую, чым чакалася, дэвальвацыю беларускага рубля і імклівы рост цэн у эканоміцы. Спажывецкія цэны за 10 месяцаў узраслі на 89%, а цэны вытворцаў — больш як у два разы. Як чакаецца, паводле вынікаў года ІСЦ перавысіць 120%.
Эмісійнае фінансаванне ў другім паўгоддзі некалькі запаволілася — часткова дзякуючы спыненню мэтавага крэдытавання эканомікі з боку Нацбанка. "Тым не менш, за дзевяць месяцаў фінансаванне дзяржпраграм з эмісійных крыніц склала 10 трлн. рублёў (5,3% ВУП), і працягваецца далей, ставячы пад пагрозу выдачу 3-га траншу, паводле ўмоў якога аб`ём крэдытаў па дзяржпраграмах не павінен перавышаць 4% ВУП па выніках года", — сказана ў дакуменце.
Спецыялісты канстатуюць: ва ўмовах высокай інфляцыі і дэвальвацыі, якія суправаджаліся множнасцю курсаў, у другой палове года пачалося запавольванне інвестыцыйнай і спажывецкай актыўнасці. Тэмпы прыросту ВУП знізіліся з 13,1% у студзені—маі да 7% у студзені—кастрычніку з чаканым далейшым зніжэннем да 4,5% паводле вынікаў года. Гэтыя ж фактары пачалі адбівацца на стане банкаўскага сектара, узмацніўшы ўразлівасць ліквіднай пазіцыі банкаў у замежнай валюце і пагоршыўшы якасць іх актываў.
Нягледзячы на некаторае паляпшэнне ў гандлі таварамі і паслугамі апошнім часам, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый (РБА) застаецца па-ранейшаму высокім. Калі ў 2010 годзе ён фінансаваўся прыватызацыйнымі паступленнямі, то сёлета — назапашваннем знешняй запазычанасці, выплата працэнтаў па якой, у сваю чаргу, прыводзіць да чарговага пагаршэння РБА.
Узровень міжнародных рэзерваў пры гэтым застаецца "непрымальна нізкім і не перавышае 1,2 месяца імпарту".
Як падкрэсліваецца ў дакуменце, роля скарачэння ўнутранага попыту ў цэлым як фактару стабілізацыі эканомікі ўзрастае ў цяперашніх умовах шматразова. Далейшы працяг яго стымулявання як інструмента росту ВУП непазбежна прывядзе да чарговага вітку інфляцыі, далейшай дэвальвацыі рубля і росту знешняга доўгу.
Нагадаем, 30 снежня 2011 года Беларусі быў пералічаны другі транш крэдыту АКФ у 440 млн. долараў. У адпаведнасці з зацверджаным раней планам, трэці транш крэдыту ў 440 млн. долараў павінен быць выдзелены Беларусі не пазней за 28 лютага 2012 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/973/11613
Текущая дата: 15.11.2024