Белорусский портал в Казахстане

З Мінска падчас аперацыі "Нелегал" дэпартавана 19 іншаземцаў



З Мінска падчас аперацыі "Нелегал", якая праводзілася ў сталіцы 20—22 снежня, дэпартавана 19 іншаземцаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

За трое сутак супрацоўнікі мінскай міліцыі правялі комплексную адпрацоўку рынкаў, гасцініц, інтэрнатаў, чыгуначных станцый і прыватнага жылля, дзе незаконна жылі грамадзяне іншых дзяржаў.

Падчас рэйдаў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду-выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 229 чалавек. 61 з іх — жыхары Мінска, якія далі жыллё незаконным мігрантам, дзевяць — работнікі арганізацый горада, якія прымаюць іншаземцаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/978/11329
Текущая дата: 15.11.2024