Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС з прафесійным святам — Днём выратавальніка.
"У барацьбе з катастрофамі і стыхійнымі бедствамі вы не раз прайшлі праверку на трываласць, дэманструючы адданасць сваёй справе, смеласць і адвагу ў самых цяжкіх сітуацыях. Мужнасць і самаадданасць, гатоўнасць да самаахвяравання застаюцца вашымі адметнымі рысамі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што кожны супрацоўнік, выконваючы свой службовы абавязак, уносіць важкі ўклад у справу забеспячэння бяспекі нашай краіны.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і надалей будуць годна несці службу, захоўваючы вернасць абавязку і прымнажаючы лепшыя традыцыі выратавальнікаў.
Звязда, 19 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/978/11856
Текущая дата: 28.12.2024