Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" развіваецца, але стаіць на сваім, незалежна ад палітычных павеваў



Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказаў дырэктар "Славянскага базару" Глеб Лапіцкі.


"Фестываль не толькі ўзбуйняецца, але і стаіць на сваім, незалежна ад палітычных павеваў. Самае важнае, што фестываль па-за ўсім гэтым. У нас ёсць выдатны слоган: "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Так называецца прэмія кіраўніка дзяржавы, якая ўручаецца кожны год. Мы рады бачыць на "Славянскім базары" ўсіх, хто падзяляе з намі гэты слоган. Васільку (частка сімволікі "Славянскага базару".) немагчыма забараніць расці ў якой-небудзь краіне. І ў гэтым годзе мы чакаем на фестывалі прадстаўнікоў каля трох дзясяткаў краін", - расказаў Глеб Лапіцкі.

14 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/98/69726
Текущая дата: 07.10.2024