Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 ліпеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі і Сусветны дзень шакаладу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце даей:

Гістарычныя падзеі 11 ліпеня

У 1496 годзе Гародня атрымала поўнае магдэбургскае права.
У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).

Хто нарадзіўся 11 ліпеня

1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.

11 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Пятра, а таксама вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.

Да заканчэння Пятрова посту збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.

Калі 11 ліпеня не кукуе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагоды.

Sputnik, 11 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/98/70065
Текущая дата: 19.11.2024