Белорусский портал в Казахстане

Мінкульт абвясціў конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка Міндоўгу ў Навагрудку



Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Гродзенскім аблвыканкамам абвясціла конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка Міндоўгу ў Навагрудку.

Конкурс павінен дапамагчы знайсці найбольш выразны вобраз легендарнага князя Міндоўга, першага вялікага князя літоўскага, асоба якога сімвалізуе глыбокія гістарычныя традыцыі існавання беларускай дзяржаўнасці.

Арганізатарам конкурсу разам з Міністэрствам культуры з`яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. А ўдзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Рэкамендуецца, каб кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка было вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.

Заяўку для ўдзелу ў конкурсе можна падаць у Міністэрства культуры па 10 лютага 2012 г. уключна. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі 10 лютага 2012 г. не пазней за 17.00 гадзін у галерэю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яны будуць разгледжаны журы не пазней за 1 сакавіка 2012 г.

Пераможца конкурсу атрымае права на стварэнне помніка. Плёну!

Вольга Чайкоўская
Звязда, 14 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/980/11190
Текущая дата: 15.11.2024