Выцінанкі Вольгі Бабурынай, прадстаўленыя на выставе "З новым сонцам!" у мінскай галерэі "Славутасць", прысвечаны сонечнаму календару беларусаў.
"Нашы старажытныя продкі яшчэ не ведалі ні грыгарыянскага, ні юліянскага календара, але цудоўна арыентаваліся па вечным свяціле: калі дзень прыбывае, калі наступае раўнадзенства, калі сеяць, калі збіраць ураджай. І ў народнай творчасці ўсе гэтыя падзеі знаходзілі адлюстраванне", — сказала пра выставу Вольга Бабурына.
На выставе наведвальнікі ўбачаць, як з простай паперы можна зрабіць цэлыя карціны, як вытанчана ў графіцы раскрываецца тэма народнага календара і абрадавых святаў.
Выцінанкі Вольгі Бабурынай у галерэі "Славутасць" можна ўбачыць да 15 лютага.
БелаПАН
13 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/980/11743
Текущая дата: 29.12.2024