У Беларусі 1 студзеня 2012 года пачынае дзейнічаць новы парадак утылізацыі кінутых аўтамабіляў.
Менавіта сёння набыў моц указ прэзідэнта ад 9 жніўня 2011 года № 348 "Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца, і іх наступнай утылізацыі".
Як БелаПАН паведамляў раней, указам прадугледжваюцца крытэрыі, згодна з якімі транспартны сродак падлягае ўтылізацыі; парадак выяўлення такіх транспартных сродкаў і ўстанаўлення іх уласнікаў; стымуляванне ці прымус уласніка ўтылізаваць кінуты транспартны сродак; арганізацыя збору транспартных сродкаў, якія падлягаюць утылізацыі.
Функцыі па выяўленні машын, якія падлягаюць утылізацыі, і ўстанаўленні іх уласнікаў, ускладаюцца на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца землі агульнага карыстання населеных пунктаў, прысядзібныя тэрыторыі, двары і прылеглыя тэрыторыі. Прычым гэта не выключае дэлегавання паўнамоцтваў ці стварэння спецыялізаванай арганізацыі, якая будзе выконваць задачы, звязаныя з кінутымі аўто.
Паводле інфармацыі аблвыканкамаў, утылізацыі падлягаюць прыкладна 4,5 тысячы транспартных сродкаў, якія выйшлі са строю (якія не эксплуатуюцца) і захоўваюцца на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, прысядзібных тэрыторыях, дварах і прылеглых тэрыторыях.
Указам прадугледжана, што ўласніку транспартнага сродку накіроўваецца паведамленне пра неабходнасць прыбраць аўтамабіль, а таксама паведамляецца пра магчымасць прымусовага перамяшчэнян і змяшчэння яго на ахоўную стаянку. У выпадку непрыняцця ўласнікам мер па перамяшчэнні транспартнага сродку на стаянку на працягу месяца з дня атрымання паведамлення складаецца акт і ажыццяўляецца прымусовае перамяшчэнне машыны на ахоўную стаянку, пра што неадкладна інфармуецца яе ўласнік. На працягу трох месяцаў ён мае права запатрабаваць вярнуць тэхніку, пры гэтым павінен пакрыць затраты, звязаныя з прымусовым перамяшчэннем і захоўваннем транспартнага сродку. Ён таксама абавязаны пакрыць гэтыя затраты ў выпадку, калі ім такога патрабавання ва ўстаноўлены тэрмін не заяўлена.
Пры адсутнасці на працягу трох месяцаў ад уласніка патрабавання аб вяртанні транспартнага сродку мясцовы выканаўчы і распарадчы орган накіроўвае ў суд заяву аб прызнанні транспарту безгаспадарным і перадачы ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а таксама аб пакрыцці затрат, звязаных з прымусовым перамяшчэннем і захоўваннем кінутага транспартнага сродку. Пры гэтым прапаноўваецца вызваліць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ад дзяржаўнай пошліны за падачу ў суд такіх заяў.
Пры немагчымасці ўстанаўлення ўласнікаў кінутых машын кампетэнтны орган ажыццяўляе прымусовую эвакуацыю такіх транспартных сродкаў і захоўванне іх на ахоўных стаянках, забяспечвае набыццё права ўласнасці на іх ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку і наступную іх утылізацыю. Даходы ад утылізацыі залічваюцца ў адпаведны бюджэт кампетэнтнага органа.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/984/11515
Текущая дата: 31.12.2024