Белорусский портал в Казахстане

Градус дарогі



На сайце ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама з`явіліся спісы вадзіцеляў, якія прыцягнуты за кіраванне транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане.

Гэта зроблена ў межах акцыі "Спыні бяду!" і ўзгоднена з абласной пракуратурай. Пад асобнай спасылкай — немалы спіс, дзе пазначаны раён альбо горад пражывання, прозвішча, і нават паказаны фота (так бы мовіць, на доўгую памяць).

Сярод парушальнікаў правілаў дарожнага руху — людзі самага рознага ўзросту, трапляюцца і жанчыны.

— Калі такая форма прафілактычнай работы дазволіць спыніць хоць бы аднаго нецвярозага кіроўцу, то яе мэта будзе выканана, — лічыць старшы інспектар Магілёўскай ДАІ Валерый Лабяк.

Пра маштабы п`янства за рулём сведчыць наступная лічба — за няпоўны год ДАІ ў рэгіёне адхіліла 5 324 нецвярозых ад кіравання аўтамабілямі, прычым амаль паўтысячы чалавек пракацілася за рулём "пад градусам" ужо не першы раз.

Перад святамі Магілёўская ДАІ нагадвае, што п`яны за рулём — патэнцыйны забойца, і заклікае быць неабыякавымі да гэтай праблемы, каб не адбылося непапраўнай бяды.

Матэрыялы падрыхтавалі: У. Здановіч, І. Іванова, А. Аўчыннікава, І. Асташкевіч, С. Яскевіч.

Звязда
24 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/987/11345
Текущая дата: 29.12.2024