Свята "Купалле" ў Александрыі - свята народных традыцый і славянскай дружбы. Такую думку выказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") "Беларусь - абярэг міру".
"Я шчыра рады вітаць усіх вас на самым цудоўным летнім свяце, свяце народных традыцый і славянскай дружбы, нашых саюзніцкіх адносін з Расійскай Федэрацыяй. На маляўнічым беразе Дняпра ўжо 14-ы раз збіраемся разам з вамі, каб аддаць даніну павагі нашым спрадвечным і старадаўнім традыцыям. Мы іх шануем, захоўваем і развіваем", - сказаў ён.
Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што статус свята кожны год выходзіць за рамкі краіны - "Купалле" становіцца міжнародным фестывалем. І гэты год не стаў выключэннем. "Сёння ў нас рэкордная колькасць запрошаных сяброў з Расійскай Федэрацыі - 20 рэгіёнаў Расіі прысутнічаюць на свяце", - адзначыў ён.
Кожны год арганізатары фестывалю імкнуцца зрабіць яго яшчэ больш запамінальным і яркім. "Каб кожны захаваў часцінку добрага купальскага вечара на цэлы год. І каб праз год яшчэ раз прыехаць сюды з сябрамі і роднымі, са сваімі сем`ямі, і яшчэ раз акунуцца ў атмасферу свята, - сказаў ён. - Мы падрыхтавалі яшчэ адну цікавую навацыю для ўсіх гасцей - канцэрт "Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі".
Штогод змяняецца на свяце і моладзевы складнік. "Мы ўкараняем і дабаўляем нешта новае, прыслухоўваючыся да пажаданняў нашай моладзі, - расказаў віцэ-прэм`ер. - Калі моладзь актыўна падхоплівае традыцыю сённяшняга свята - "Купалле" жыве і развіваецца. А гэта значыць, што свята будзе жыць у будучым".
Ігар Петрышэнка пажадаў усім гасцям і ўдзельнікам свята яркіх уражанняў. "Няхай эмоцыі купальскага вечара будуць з вамі на ўсё астатняе жыццё", - сказаў ён.
8 ліпеня 2023, Александрыя
БЕЛТА
8 ліпеня 2023, Александрыя
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/99/70010
Текущая дата: 19.11.2024