Белорусский портал в Казахстане

Свята «Купалле» ў Александрыі наведалі каля 80 тыс. гасцей



Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне, асноўныя мерапрыемствы якога праходзілі 8 ліпеня, наведалі каля 80 тыс. гасцей, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У Александрыі загадзя рыхтаваліся да вялікага патоку гасцей свята. Літаральна за некалькі дзён на беразе Дняпра вырас сапраўдны горад — са сваімі каларытнымі вулачкамі і атмасферай. Тут арганізавалі тэматычныя пляцоўкі, дзе прадстаўлялі як прадукцыю беларускай вытворчасці, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі, так і дасягненні навукі, інавацыйнай і тэхнічнай творчасці моладзі.



У мерапрыемствах прымалі ўдзел і замежныя госці з многіх рэгіёнаў Расіі. У гасцях у Александрыі пабывалі кіраўнікі рэгіёнаў Расіі, дэлегацыі на ўзроўні кіраўніцтва заканадаўчага сходу і іншых органаў дзяржаўнага кіравання Расіі. 

Яркую палітру народнай творчасці таксама прадставілі майстры з Расіі — больш за 80 умельцаў з 20 рэгіёнаў краіны, у тым ліку самых аддаленых.

Галоўны канцэрт «Будзе вельмі цікава!», які завяршаў праграму святкавання «Купалля» ў Александрыі, сабраў 3 тыс.гледачоў, а квіткі на мерапрыемства былі раскупленыя за некалькі тыдняў да яго пачатку.

Звязда, 9 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/99/70026
Текущая дата: 19.11.2024