Белорусский портал в Казахстане

"Правілы дарожнага руху" перакладзены на беларускую мову



Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў пераклад на беларускую мову "Правілаў дарожнага руху".

Праўда, пакуль гэты пераклад неафіцыйны — ён выкананы ў рамках навукова-даследчай і доследна-канструктарскай працы па стварэнні базы звестак "Слоўнік юрыдычных тэрмінаў на беларускай, рускай і англійскай мовах". Азнаёміцца і спампаваць сабе ПДР на беларускай мове можна з сайта Рrаvо.bу. Таксама варта заўважыць, што Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі просіць карыстальнікаў беларускамоўнай версіі правілаў дасылаць канструктыўныя заўвагі і прапановы па паляпшэнні зместу перакладу на электронную пошту роrtаl@nсрі.gоv.bу.

Павел Бераснеў, Звязда
26 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/995/10821
Текущая дата: 27.12.2024