Белорусский портал в Казахстане

Прапанова долараў, еўра і расійскіх рублёў на біржы перавысіла попыт



Курс долара ЗША па выніках адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лістапада знізіўся на 20 рублёў і склаў 8.720 рублёў.

Паводле даных БВФБ, у таргах доларам удзельнічала 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 44 млн. 969 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 42 млн. 134 тыс., прапанова — 45 млн. 69 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель і склаў 282 рублі. У таргах удзельнічала 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 670 млн. 214 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 617 млн. 226 тыс., прапанова — 670 млн. 365 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 30 рублёў і склаў 11.790 рублёў. У таргах удзельнічала 27 банкаў. Аб`ём — 11 млн. 960 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 528 тыс., прапанова — 11 млн. 960 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/997/10671
Текущая дата: 27.12.2024