Меры аздараўлення беларускай эканомікі вядомыя як незалежным экспертам і эканамістам, так і ўладзе. Проста ўлада павінна мець волю для іх рэалізацыі. Такі пункт гледжання выказаў экс-кіраўнік Нацыянальнага банка прафесар Станіслаў Багданкевіч.
"Ёсць дырэктыва № 4 па лібералізацыі беларускай эканомікі — трэба яе не дэклараваць, трэба ажыццяўляць. Ёсць жаданне прадаць арандатарам дзяржуласнасці дзяржмаёмасць — гэта трэба рабіць, трэба прадаваць. Ёсць жаданне і як быццам дэкларацыя аб тым, што трэба прадаваць зямлю. Гэта трэба рабіць. Гэта дасць дадатковую таварную масу на рынку", — сказаў Багданкевіч.
Паводле яго меркавання, неабходна таксама аздараўляць банкаўскую сістэму, павялічыўшы ўзровень капіталізацыі і падняўшы стаўкі рэфінансавання і па дэпазітах да ўзроўню інфляцыі з разліку за год.
"Трэба не баяцца прызнаць, што інфляцыя ў нас велізарная. Нават рост цэн у два разы — гэта яшчэ малое прызнанне. На самай справе рост на спажывецкім рынку яшчэ вышэйшы. Аднак у нас стаўка рэфінансавання толькі 35%", — адзначыў эксперт.
Паводле яго слоў, каб "збіць стаўку рэфінансавання", неабходна развіваць канкурэнцыю на рынку.
"Сёння падатак з абароту ў Казахстане — 12%, у нас — 20%. Трэба, каб ён быў аднолькавы, а лепш, каб быў яшчэ ніжэйшы, каб мы маглі канкураваць. Інакш пры наяўнасці агульнай мытнай прасторы наша эканоміка будзе пакутаваць, будзе неканкурэнтаздольнай. Падатак з прыбытку трэба знізіць. На чатыры пункты, да 20%. І гэтак далей. Трэба праводзіць масу мер. А для гэтага трэба мець сістэмную комплексную праграму, якой у нас я не бачу", — рэзюмаваў Станіслаў Багданкевіч.
БелаПАН
21 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/999/10038
Текущая дата: 15.11.2024