Белорусский портал в Казахстане

Новых выпадкаў адзёру ў Беларусі няма - Міністэрства аховы здароўя



Ад захворвання ў рэспубліцы прышчэплена больш за 98% насельніцтва, дзякуючы чаму сітуацыя з адзёрам застаецца пад кантролем.

Новыя выпадкі адзёру ў Беларусі ў апошнія тыдні не рэгістраваліся, заявіў 6 лістапада загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч.

Адзёр "прыйшоў" у Беларусь у 2017 годзе: да таго моманту назіраліся ўспышкі захворвання ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, уключаючы суседнюю нам Украіну. Аднак у апошні час сітуацыя выраўнавалася.

"Апошнія тры тыдні мы не бачым новых выпадкаў адзёру. Былі падазрэнні, але яны лабараторна не пацверджаны", - заявіў Пашковіч.

Як адзначаюць медыкі, у краіне прышчэплена ад адзёру больш за 98% насельніцтва. Дзякуючы шырокаму ахопу вакцынацыі ўдаецца трымаць сітуацыю з гэтай хваробай пад кантролем.

Найбольш сур`ёзная абстаноўка з адзёр назіраецца ў шэрагу краін: Румыніі, Украіне, Італіі, Грузіі, Расіі і Казахстане.

Мінск, 6 лістапада 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/50498
Текущая дата: 27.04.2024