Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1622 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1525



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 333 430 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 323 748 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2334 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 258 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 516 682 тэсты.

9 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/58819
Текущая дата: 03.05.2024