Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўведзены дадатковыя ўмовы для датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 69, якім удасканальваецца парадак прадастаўлення сямейнага капіталу. 

Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне дадатковых умоў для датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў, а менавіта: адсутнасць ва ўласнасці жылля агульнай плошчай 15 кв.м і больш на аднаго чалавека, у Мінску - 10 кв.м і больш, згода на зняцце з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў пасля выкарыстання сродкаў на названыя мэты.

Указам устаноўлена забарона на адчужэнне набытых з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу жылых памяшканняў, права ўласнасці на якія зарэгістравана да 2022 года, на працягу 5 гадоў з даты рэгістрацыі права ўласнасці.

У адпаведнасці з дакументам аказанне медыцынскіх паслуг за кошт сямейнага капіталу магчыма толькі дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя і пры паэтапным пералічэнні сродкаў на гэтыя мэты (да 50 працэнтаў - пры заключэнні дагавора і канчатковы разлік - пасля атрымання медыцынскай паслугі).

Акрамя таго, урэгулявана пытанне аб вяртанні неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў у рэспубліканскі бюджэт (у выпадку парушэння грамадзянамі патрабаванняў заканадаўства аб распараджэнні сямейным капіталам і яго выкарыстанні).

23 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/72796
Текущая дата: 21.12.2024