Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка
«Хачу запэўніць, што ў нашай краіне на парадку дня не стаіць такое пытанне. Павелічэнне пенсійнага ўзросту для нашых грамадзян не плануецца», — сказала Наталля Паўлючэнка.
Міністр нагадала, што ў Беларусі пенсійны ўзрост для жанчын — 58 гадоў, для мужчын — 63 гады.
Пасяджэнне Рэспубліканскага Міжведамаснага савета па правах інвалідаў праходзіць пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі. Удзельнікі разгледзяць пытанні, якія датычацца вырашэння праблем інвалідаў у Мінску і павышэння якасці медыцынскай дапамогі дзецям з інваліднасцю.
Звязда, 15 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/75864
Текущая дата: 20.11.2024