Белорусский портал в Казахстане

Мерапрыемствамі акцыі "Нашы дзеці" ахоплена больш за 1 млн дзяцей



Аб гэтым паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алена Вайцяховіч.

"Мерапрыемствамі акцыі ахоплена больш за 1 млн дзяцей. Усяго, паводле папярэдніх ацэнак, установам, арганізацыям, сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, аказана матэрыяльная дапамога, перададзена абсталяванне і падарункі на суму больш за Br8 млн, гэта бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі", - расказала Алена Вайцяховіч.

Яна адзначыла, што ў святочныя дні акцыі "Нашы дзеці" адбываліся сапраўды чароўныя гісторыі. "Калі дзеці, якія маюць патрэбу ў клопаце і сямейным асяроддзі, знайшлі свае сем`і ў выглядзе ўсынавіцеляў і прыёмных бацькоў. Яны сустракалі навагоднія святы ўжо ў сямейнай абстаноўцы", - дадала галоўны спецыяліст.

17 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/76830
Текущая дата: 21.01.2025