Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэты дзень успамінаюць памятныя падзеі, якія сталі сімвалам стойкасці, мужнасці і гераізму сыноў беларускай зямлі.
"З гонарам выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, вы абаранялі дружалюбны народ Афганістана ад міжусобных войнаў і канфесійных супярэчнасцей. Закладваючы аснову развітой эканомікі і сучаснай сацыяльнай інфраструктуры, адкрывалі для сярэднеазіяцкай краіны новую старонку яе гісторыі, - гаворыцца ў звароце. - Праз дзясяткі гадоў подзвігі маладых людзей і вопытных камандзіраў прадаўжаюць жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў. Для цяперашніх пакаленняў вы ўзор сумленнасці і прыстойнасці, доблесці і адвагі. Вартасцей, якімі на працягу ўсёй сваёй гісторыі славіцца беларускі народ".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны вайны ў Афганістане, уносячы важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, прывіваюць любоў да Айчыны, садзейнічаюць захаванню міру і спакою на роднай зямлі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба.
Зварот Прэзідэнта Беларусі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане
Воінам-інтэрнацыяналістам,
ветэранам вайны ў Афганістане
Паважаныя таварышы!
Сёння мы ўспамінаем памятныя падзеі, якія сталі сімвалам стойкасці, мужнасці і гераізму сыноў беларускай зямлі.
З гонарам выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, вы абаранялі дружалюбны народ Афганістана ад міжусобных войнаў і канфесійных супярэчнасцей. Закладваючы аснову развітой эканомікі і сучаснай сацыяльнай інфраструктуры, адкрывалі для сярэднеазіяцкай краіны новую старонку яе гісторыі.
Праз дзясяткі гадоў подзвігі маладых людзей і вопытных камандзіраў прадаўжаюць жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў. Для цяперашніх пакаленняў вы ўзор сумленнасці і прыстойнасці, доблесці і адвагі. Вартасцей, якімі на працягу ўсёй сваёй гісторыі славіцца беларускі народ.
Уносячы важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, вы прывіваеце ёй любоў да Айчыны, садзейнічаеце захаванню міру і спакою на роднай зямлі.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба.
Аляксандр Лукашэнка
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/77085
Текущая дата: 22.02.2025