Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
28 лютага праведзена замена еўрааблігацый Беларусі з пагашэннем 28 лютага 2030 года (Беларусь-2030) на дзяржаўныя аблігацыі выпуску № 336 у аб’ёме $149 млн.
Дзяржаўныя аблігацыі выпускаў № 334 і № 336 пераведзены ва ўліковую інфраструктуру Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя (Расія) для залічэння на рахункі трымальнікаў еўрааблігацый Беларусь-2030.
Замена праведзена 1057 трымальнікам, якія прайшлі верыфікацыю ў РУП «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер» (Беларусь).
У рамках замены выплачваецца раней акумуляваны працэнтны даход з улікам пацвярджэння трымальнікамі правоў валодання дадзенымі каштоўнымі паперамі на адпаведныя даты выплат даходу.
Звязда, 28 лютага 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/77231
Текущая дата: 04.03.2025