Белорусский портал в Казахстане

Шулейка: Сістэма спажыўкааперацыі дазваляе забяспечыць сацыяльны стандарт гандлю на вёсцы



14 траўня прайшоў справаздачна-выбарны агульны сход прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, удзел у якім прыняў намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка.

Профільны віцэ-прэм’ер адзначыў у гутарцы з журналістамі, што сама сістэма спажывецкай кааперацыі відазмяняецца, зыходзячы з патрабаванняў часу:

— Трэба дакладна разумець, усе накіраваныя на працу са станоўчым эканамічным вынікам, і тое, што звязана з сельскім насельніцтвам. Іх праца з’яўляецца неад’емнай часткай падтрымкі сельскага насельніцтва і якасці яго абслугоўвання: гэта крамы спажывецкай кааперацыі, нарыхтоўчыя функцыі, у многіх раёнах спажывецкая кааперацыя мае свае вытворчыя цэхі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыі жывёлагадоўлі, каб забяспечыць крамы спадарожнымі таварамі, прадуктамі харчавання. Мэта — глабальная.

Юрый Шулейка падкрэсліў: сістэма спажыўкааперацыі выконвае галоўную функцыю, забяспечваючы вяскоўцаў неабходнымі таварамі:

— Сёння аўтамабілі спажыўкааперацыі (якіх у сістэме парадку 480) прыязджаюць у 450 населеных пунктаў, дзе жыве па адным жыхару, у 4500 населеных пунктаў — па 10 жыхароў і ў 12 тысяч населеных пунктаў — па 50 жыхароў. Гэтая сітуацыя накладвае пэўныя выдаткі на эканоміку, якія трэба пакрываць. Таму заўсёды існуе паралельная вытворчасць, якая кампенсуе выдаткі. 

Профільны віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў цяперашні час праводзіцца комплексная работу па ўдасканаленні дзейнасці спажывецкай кааперацыі для годнага выканання ёю сваіх функцый:

— Праца не дзеля працы, а дзеля таго, каб эканоміка дазваляла генераваць прыбытак. 

Ён дадаў, што галоўнае застанецца нязменным:

— У кожную вёску прыедзе сістэма спажывецкай кааперацыі, забяспечыць той стандарт, які сёння ёсць у сельскай краме або ў перасоўнай аўтакраме, якая вязе не толькі прадукты харчавання, але і прамысловую групу, і выконвае заяўкі на спажывецкія тавары.

Падсумоўваючы, Юрый Шулейка падкрэсліў, што тыя задачы, якія паставіў перад галіной Кіраўнік дзяржавы, выканальныя:

— На ўсё патрэбны час, і сёння дзяржавай робіцца ўсё для гэтага: гэта сістэма падтрымкі, ільготаванне банкаўскіх працэнтаў, асобныя крэдытныя лініі, абнаўленне машыннага парку і ўзаемадзеянне з мясцовымі ўладамі.

Наша даведка

Сёння спажывецкая кааперацыя аб’ядноўвае 237 тысяч пайшчыкаў і 31 тысячу работнікаў. 

За 2020-2024 гады сукупны аб’ём дзейнасці арганізацый спажыўкааперацыі склаў 16,8 мільярдаў рублёў. 

За справаздачны перыяд на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы інвесціравана больш за 193 мільёны рублёў, у тым ліку ў гандаль 63 мільёны рублёў або 33% ад агульнага аб’ёму капітальных укладанняў. Адкрыта 97 гандлёвых аб’ектаў, праведзена мадэрнізацыя 365 магазінаў, адрамантавана 1,1 тысяча аб’ектаў. 

Адным з драйвераў развіцця сістэмы з’яўляецца прамысловая галіна. У 2020-2024 гадах планамерна праводзілася мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў. На гэтыя мэты было накіравана 38 мільёнаў рублёў капітальных укладанняў.

Штогод прадпрыемствы кааператыўнай прамысловасці вырабляюць каля 40 тысяч тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, 10 тысяч тон мясной прадукцыі, 800 тысяч дал мінеральнай вады і безалкагольных напояў.

Звязда, 14 траўня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/78012
Текущая дата: 15.05.2025