Белорусский портал в Казахстане

Міліцыянераў будуць бясплатна карміць пры пераводзе на ўзмоцненую службу



Прэзідэнт Беларусі падпісаў дакумент, у якім ёсць новаўвядзенні па рабоце органаў унутраных спраў.

Набыццё грамадзянства іншай краіны зараз будзе падставай для адмовы браць на службу ў міліцыю, вынікае з новага ўказа прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

"Павялічваецца гранічны ўзрост прыёму на службу з 25 да 28 гадоў у сувязі са змяненнем гранічнага ўзросту знаходжання на службе з 45 да 48 гадоў", - растлумачылі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Уводзяцца і дадатковыя гарантыі для членаў сямей супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яны змогуць бясплатна карыстацца паслугамі медустаноў МУС. Больш за тое, міліцыянерам будуць даваць бясплатнае харчаванне, калі яны ахоўваюць грамадскі парадак ва ўзмоцненым варыянце нясення службы.

Ва ўказе прапісана і тое, што на базе органаў унутраных спраў можна ствараць ваенна-патрыятычныя клубы.

Ёсць нормы і па іншых сілавых структурах. Супрацоўнікам органаў фінансавых расследаванняў, Следчага камітэта, падраздзяленняў МНС і Дзяржкамітэта судэкспертыз зараз дадзена магчымасць бясплатнага медабслугоўвання ў арганізацыях МУС. Таксама яны змогуць ездзіць у санаторыі на тых самых умовах, што і супрацоўнікі органаў унутраных спраў.

Мінск, 14 верасня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/10/75228
Текущая дата: 14.11.2024