Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 105 дзён.
Сёння у Беларусі святкуюць Дзень народнага адзінства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 верасня
У 1590 годзе Лідзе было нададзена магдэбургскае права.
У 1605 годзе адбылася бітва пры Кірхгольме, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале з вялікім гетманам Янам Каралем Хадкевічам нанесла паражэнне шведам.
У 1939 годзе Чырвоная Армія пачала вызваленне Заходняй Беларусі і Украіны.
У 2008 годзе футбольны клуб БАТЭ (Барысаў) першым з беларускіх каманд згуляў матч у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць каманды "Рэал" (Мадрыд).
У 2021 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №206 у нашай краіне было заснавана дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства.
Хто нарадзіўся 17 верасня
1860 год: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог.
1907 год: Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.
1912 год: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся рускі навуковец Канстанцін Цыялкоўскі і амерыканскі пісьменнік Кен Кізі.
17 верасня ў народным календары
Праваслаўная царква 17 верасня ладзіць свята ў гонар абраза Божай Маці "Неапалімая купіна". Таксама вернікі шануюць памяць святапакутніка Вавілы. У народзе казалі: "Як прыйшоў Вавіла — мужык робіць свята вілам".
Каб уберагчыся ад нячыстай сілы, трэба было праверыць, ці добра стаяць стагі, а таксама паварушыць сена віламі, бо ў ім, па народных павер`ях, маглі схавацца нячысцікі. Таксама ў гэты дзень вілы востраць і ўвогуле рамантуюць сельскагаспадарчыя прылады.
Дождж у гэты дзень прадракаў сухую восень. Але калі ён прайшоў хутка і зямля прасохла – наступныя дні будуць пахмурныя.
Sputnik, 17 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/10/75249
Текущая дата: 14.11.2024