Гэты дзень з`яўляецца трыста дзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 56 дзён.
У гэты дзень у 2007 годзе з`явілася першая сістэма Android. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 лістапада
У 1939 годзе быў створаны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
У 1951 годзе адчыніўся Мінскі гарадскі ўнівермаг.
У 1958 годзе жодзінскі Беларускі аўтамабільны завод выпусціў першыя аўтамабілі.
Хто нарадзіўся 5 лістапада
1827 год: Гелена Скірмунт, беларуская і польская мастачка.
1977 год: Андрэй Хацяноўскі, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Эдвард Роберт Х`юз і англійская актрыса тэатра і кіно Віўен Лі.
5 лістапада ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае святога Якава – сына святога Іосіфа, мужа Божай Маці. Ён нарадзіўся яшчэ да таго, як Іосіф узяў шлюб з Марыяй. Якаў Малодшы – адзін з 70 апосталаў. Яго яшчэ звалі "братам Гасподнім".
Якаў лічыўся заступнікам мужчын, якія займаюцца цяжкай фізічнай працай. Казалі: "Жонка шые кашулі, а муж – цягні гуж". Таму гэты дзень лічыўся яшчэ і святам гужнікаў, бо ўсе лейцы і гужы, усё, звязанае з возам, – мужыцкі клопат. Дзяўчаты ў гэты дзень ткалі святочныя лейцы і дарылі іх сваім жаніхам.
Пра надвор`е ў народзе казалі: "Калі Якаў, брат Божы, макулінку пашле, то з Матроны зіма стане на ногі". Матронін дзень – 22 лістапада. Лічылася, што на Якава мядзведзі кладуцца спаць у бярлогу.
Sputnik, 5 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/10/75783
Текущая дата: 22.12.2024