Заснаваны юбілейны медаль «170 год пажарнай службе Беларусі». Адпаведны ўказ № 202 падпісаў 4 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
На адным баку медаля на фоне прамянёў, якія радыяльна разыходзяцца з цэнтра, размешчана выява старадаўняй пажарнай каскі па-над сякерай і пажарным ствалом. У верхняй частцы знаходзіцца стужка з надпісам «170 год», у ніжняй — «Пажарнай службе Беларусі».
Юбілейным медалём будуць узнагароджваць работнікаў і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторыі Беларусі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, за ўзаемадзеянне дзяржорганаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.
Звязда, 4 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/100/69962
Текущая дата: 18.11.2024