Белорусский портал в Казахстане

Надзея Ермакова: Нацыянальны банк пераходзіць да рэжыму кіраванага плавання курсу нацыянальнай валюты



Па выніках першага дня працы адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 20 кастрычніка курс беларускага рубля ўстаноўлены на наступным узроўні: да долара ЗША — 8.680 рублёў, да еўра — 11.900, да расійскага рубля — 277 рублёў.

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 20 кастрычніка ў Мінску старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

"Пачынаючы з сённяшняга дня Нацбанк пераходзіць да рэжыму кіраванага плавання курсу нацыянальнай валюты, — адзначыла Ермакова. — Гэты рэжым азначае, што курс будзе вызначацца на аснове попыту і прапановы з мінімальнымі інтэрвенцыямі Нацбанка, накіраванымі выключна на абмежаванне рэзкіх ваганняў курсу".

БелаПАН
20 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1000/9970
Текущая дата: 17.11.2024