Курс долара ЗША на дадатковай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 12 кастрычніка вырас на 490 рублёў (6%) і дасягнуў рэкорднай адзнакі 8.710 рублёў. Першапачатковы попыт склаў 65 млн. 813 тыс., прапанова — 8 млн. 661 тыс., ці ў 7,6 разу менш, аб`ём таргоў — 32 млн. 319 тыс.
За апошнія два дні каціроўка амерыканскай валюты павялічылася на 10% (з 7.920 рублёў).
Курс еўра на дадатковай сесіі ў сераду вырас да 12.010 (+580), расійскага рубля — да 276 (+12). Попыт на еўра перавысіў прапанову ў 11 разоў (17 млн. 961 тыс. супраць 1 млн. 639 тыс.), на расійскія рублі — у 1,9 разу (471 млн. 476 тыс. супраць 252 млн. 58 тыс.). Аб`ёмы таргоў склалі 2 млн. 789 тыс. еўра і 253 млн. 605 тыс. расійскіх рублёў.
Пасля заканчэння таргоў выраслі курсы ў абменных пунктах камерцыйных банкаў. У прыватнасці, "Белсвісбанк" купляе долары па 8.450 і прадае па 8.800 рублёў (напярэдадні вечарам — па 8.270 і 8.470). Курсы "Беларусбанка" — 8.450 — 8.950 (8.250 — 8.500), "БПС-Банка" — 8.500 — 9.100 (8.150 — 8.450), "Белзнешэканамбанка" — 8.550 — 8.990 (8.100 — 8.600), "Парытэтбанка" — 8.500 — 9.100 (8.100 — 8.500), "Франсабанка" — 8.600 — 8.950 (8.280 — 8.450), "Тэхнабанка" — 8.700 — 9.000 (8.220 — 8.400), "Онербанка" — 8.750 — 9.100 (8.250 — 8.600), "Банка ВТБ" — 8.500 — 9.200 (8.180 — 8.600), "Беларускага банка малога бізнесу" — 8.500 — 9.500 (8.220 — 8.500).
Першая дадатковая сесія была праведзеная 14 верасня. Тады курс склаў 8.600 рублёў. Да 30 верасня ён няўхільна зніжаўся, дасягнуўшы адзнакі 7.630. На наступных таргах 3 кастрычніка курс застаўся на гэтым узроўні, 4 кастрычніка — вырас да 7.650 рублёў, 5-га — дасягнуў мінімуму — 7.610, 6-га — павялічыўся да 7.810, 7-га — да 7.920.
7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што валюту ў Беларусі скупляюць "чыстыя імпарцёры, анучнікі, якія ўвозяць тавары шырокага спажывання".
Паводле слоў афіцыйнага лідара, "добра, што трымаем высокі курс валюты; хай купляюць не па 5 тыс. рублёў за долар, а па 8-9 тыс.".
Лукашэнка лічыць, што беларусам не патрэбная валюта для набыцця тавараў, бо ўсе пакупкі можна свабодна рабіць за беларускія рублі. А каб паехаць на адпачынак за мяжу, "пазычце валюту ў суседзяў ці зарабіце ўрэшце і едзьце", прапанаваў ён.
Заяву іншага роду Лукашэнка зрабіў 21 верасня на нарадзе ў Мінскім раёне па актуальных пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі: "Калі вам праўду сказаць, то сёння Міхаілу Мясніковічу (прэм`ер-міністр. — БелаПАН.) і Надзеі Ермаковай (кіраўнік Нацбанка. — БелаПАН.) трэба працаваць так, каб гэты долар не абваліўся ніжэй за ўстаноўленыя 5 тыс. рублёў".
З 5 кастрычніка ў Беларусі працуе місія Міжнароднага валютнага фонду. Яна ацэньвае эканамічную сітуацыю ў краіне. Ва ўрадзе не выключаюць, што ў рамках працы місіі гаворка можа пайсці пра фарміраванне новай праграмы МВФ для Беларусі. Раней беларускі бок заяўляў пра намер атрымаць крэдыт МВФ у памеры ад 3,5 да 8 млрд. долараў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1003/9795
Текущая дата: 17.11.2024