Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—верасень 2011 года вырас на 7,9% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 186,7 трлн. рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені—жніўні прырост ВУП склаў 9,1%, студзені—ліпені — 9,8%, студзені—чэрвені — 11%, студзені—маі — 12,5%, студзені—красавіку — 12,3%, студзені—сакавіку — 10,9%, студзені—лютым — 7,8%, студзені — 7,4%. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011 годзе прырост ВУП павінен скласці да адпаведнага ўзроўню 2010 года 9—10%.
Вытворчасць прамысловай прадукцыі за дзевяць месяцаў узрасла на 10,6% і склала 206,7 трлн. рублёў (гадавы прагноз росту — 9—9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб`ёме адгружанай прадукцыі склала 16,8% (12—13%).
Сельскагаспадарчая вытворчасць у гаспадарках усіх катэгорый вырасла на 4% (7—8%), пры гэтым у сельгаcарганізацыях вытворчасць павялічылася на 5,6%.
Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 14,9% (гадавы прагноз 16—17%). Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 923 тыс. кв. метраў жылля (на 20,5% менш за мінулагодні паказчык).
Аб`ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 7,5%, рознічны тавараабарот — на 11%.
Спажывецкія цэны выраслі ў верасні 2011 года на 13,6% да жніўня і на 74,5% да снежня 2010 года. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў верасні да жніўня падняліся на 9,1%, да снежня 2010 года — на 82,3%.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1003/9796
Текущая дата: 17.11.2024