Першы электрацягнік серыі ЭПр для рэгіянальных ліній Беларускай чыгункі праходзіць у маторвагонным дэпо Мінска падрыхтоўку да эксплуатацыі, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Зараз на завяршальнай стадыі знаходзяцца пусканаладачныя работы, якія ажыццяўляюцца з удзелам спецыялістаў кампаніі Stadler Bussnang AG. У ЭПр праводзіцца настройка сістэм дыягностыкі, бяспекі, праверка электраабсталявання і інш. Пасля завяршэння пусканаладачных работ электрацягніку давядзецца прайсці абкатку 2,5 тыс. км, і ён будзе гатовы да эксплуатацыі.
Рыхтаваць у рэйс ЭПр, як і электрацягнікі для гарадскіх ліній, будуць у маторвагонным дэпо Мінска. Прадпрыемства мае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу і высокакваліфікаваных спецыялістаў для выканання ўсіх відаў тэхнічнага абслугоўвання сучасных электрацягнікоў. У дэпо створаны спецыяльны ўчастак, аснашчаны інавацыйнай сістэмай з 16 пад`ёмнікамі з камп`ютарным кіраваннем. Яна дазваляе рабіць сінхронны пад`ём усяго электрацягніка на вышыню да 1,5 метра для перападкаткі цялежак.
Інжынеры, тэхнолагі і машыністы прадпрыемства прайшлі стажыроўку па абслугоўванні сучасных электрацягнікоў у Еўропе. Рамонтныя брыгады вучыліся працаваць з электраабсталяваннем і сістэмай дыягностыкі новага маторвагоннага рухомага саставу ў швейцарскіх спецыялістаў.
Нагадаем, у салонах электрацягнікоў рэгіянальных ліній створаны максімальна камфортныя ўмовы для пасажыраў. Канструкцыйная хуткасць электрацягніка рэгіянальных ліній для беларускай магістралі складае 160 км/гадз (як і ў электрацягнікоў гарадскіх ліній). Сярод перавагаў ЭПр — рэкуператыўнае тармажэнне; сістэма жорсткай счэпкі паміж вагонамі і асаблівая канструкцыя апоры вагона на цялежку, якая забяспечвае плаўны ход; прыстасаванне цеплавых завесаў дзвярэй і г.д. Ад цягнікоў гарадскіх ліній ЭПр адрознівае расстаноўка мяккіх сядзенняў з падлакотнікамі па сістэме "2+2".
Цягнікі рэгіянальных ліній прызначаны для забеспячэння ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак паміж рознымі гарадамі, у тым ліку абласнымі і раённымі цэнтрамі, Мінскам. У снежні чакаецца прыбыццё ў Беларусь другога электрацягніка для рэгіянальных ліній.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1004/9733
Текущая дата: 17.11.2024