Белорусский портал в Казахстане

Курсы асноўных валют на дадатковай біржавой сесіі рэзка знізіліся



Рынкавы курс долара знізіўся на 430 беларускіх рублёў у параўнанні з папярэднімі таргамі, еўра — на 1160, расійскага рубля — на 30. Атрымліваецца, што з пачатку таргоў на дадатковай сесіі долар патаннеў на 6,6 працэнта. Таксама зноў прапанова перавышала попыт (па долары — ў 2,2 раза, па еўра — у 5 разоў, па расійскім рублі — у 5,3 раза).

Па тлумачэнні сітуацыі карэспандэнт "Звязды" звярнуўся да Сяргея Зайцава, намесніка дырэктара казначэйства "Беларусбанка". "Па-першае, еўра ўвогуле на рынку патаннеў. Да таго ж прапанова вельмі вялікая. Як ужо не раз гаварылася, і "тыдзень падаткаў" уплывае. Экспарцёрам вельмі не хапае рублёў, — зазначыў прадстаўнік банка. — Магчыма, што заўтра курс будзе яшчэ падаць. Увогуле, прадаўцы чакалі, што валюта будзе даражэйшай, але вось як атрымалася: курс усё ж такі пайшоў уніз. Прагназаваць жа, што будзе надалей пакуль цяжка".

Нагадаем, што пасля першых таргоў долар каштаваў 8600 беларускіх рублёў, еўра — 12100, расійскі рубель — 305.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 21 верасня 2011

 Рынкавыя курсы на 20 верасня:

Долар ЗША — 8030 беларускіх рублёў;
Еўра — 10970 беларускіх рублёў;
Расійскі рубель — 255 беларускіх рублёў.
Курсы некаторых банкаў на 20 верасня
(купля — продаж).

"Беларусбанк":

Долар ЗША — 7400 і 8050; еўра — 10165 і 11200; расійскі рубель — 230 і 255.

"Альфа-банк":

Долар ЗША — 7500 і 8200; еўра — 10200 і 11300; расійскі рубель — 240 і 270.

"Банк Масква-Мінск":

Долар ЗША — 7200 і 8100; еўра — 9870 і 11100; расійскі рубель — 230 і 260.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1009/9362
Текущая дата: 16.11.2024