Аляксандр Лукашэнка заклапочаны ўцягваннем моладзі "ва ўсялякія авантуры". Пра гэта ён заявіў, выступаючы сёння ў Мінску на нарадзе з педагагічным актывам краіны.
"Хто перамагае ў барацьбе за ўплыў на іх розумы і душы: бацькі, настаўнікі або сумніўныя "сябры" і палітычныя прайдохі, якія ўцягваюць моладзь ва ўсялякія авантуры? Як прадухіліць уцягванне дзяцей і падлеткаў у п`янства, наркаманію і курэнне?" — пацікавіўся Лукашэнка ў прысутных.
На яго думку, тое "як развіваецца наша школа ў цэлым", далей нельга цярпець. "У наяўнасці ўжо не ў асобных, а ў многіх выпадках масавае парушэнне элементарнага парадку, адсутнасць кантролю, бачнай перспектывы", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле яго слоў, праведзены нядаўна маніторынг дзейнасці ўстаноў адукацыі паказаў, што "настаўнік прыходзіць у школу, як на завод, фабрыку: адпрацаваў час і пайшоў дамоў". "Так школа развівацца не можа. Гэта не той кірунак развіцця школы", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
На думку Лукашэнкі, большасць цяперашніх праблем "збіраліся гадамі з прычыны пасіўнасці і абыякавасці асобных кіраўнікоў і педагогаў". "У нашым кругу, скажу шчыра, наспела неабходнасць страсянуць усю педагагічную грамадскасць краіны", — заявіў ён.
У той жа час, адзначыў Лукашэнка, "без нашага настаўніцтва не было б нармальнай палітыкі ў нашай дзяржаве". "Вы сапраўды аснова палітыкі нашай дзяржавы. Усе палітычныя кампаніі, усе кірункі дзейнасці ў краіне так ці інакш абапіраюцца на вас. Вы як былі ў савецкія часы, так і застаяцеся, асноўнымі праваднікамі ідэй нармальнага развіцця нашай дзяржавы і асновай, калі хочаце, стабільнасці", — заявіў кіраўнік краіны.
Ён заклікаў удзельнікаў нарады "шчыра адказаць на ўсе пытанні", каб "неадкладна выправіць становішча" і "захаваць высокі ўзровень" беларускай адукацыі, які, на думку Лукашэнкі, "прызнаюць ва ўсім свеце".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1019/8879
Текущая дата: 16.11.2024