Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША на таргах БВФБ не змяніўся



Курс долара ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 жніўня не змяніўся і складае 5.028 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў, у якіх удзельнічалі 23 банкі, склаў 22 млн. 905 тыс. долараў (попыт — 22 млн. 905 тыс., прапанова — 6 млн. 671 тыс.).

Курс еўра вырас на 54 рублі да 7.188 рублёў. У таргах удзельнічалі 22 банкі. Попыт — 6 млн. 324 тыс. еўра, прапанова — 5 млн. 820 тыс., аб`ём — 5 млн. 820 тыс.

Курс расійскага рубля вырас на 3,47 рубля і склаў 174,23 беларускага. Аб`ём таргоў — 374 млн. 394 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 383 млн. 790 тыс., прапанова — 374 млн. 394 тыс.). У таргах удзельнічалі 24 банкі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1022/8613
Текущая дата: 16.11.2024