Пагранічнікі Лідскага атрада 9 жніўня за 20 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы затрымалі пяцярых чачэнцаў, грамадзян Расійскай Федэрацыі, двое з якіх — малыя дзеці.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, галава сям`і, 28-гадовы жыхар Ачхой-Мартанаўскага раёна, расказаў, што незаконна трапіць у Літву разам з жонкай, дзецьмі і 17-гадовым стрыечным братам спрабаваў з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця.
Зараз жанчына з дзецьмі знаходзяцца ў санчасці, мужчына — у ізалятары часовага ўтрымання. Праводзіцца разбор.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011
Зараз жанчына з дзецьмі знаходзяцца ў санчасці, мужчына — у ізалятары часовага ўтрымання. Праводзіцца разбор.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1024/8595
Текущая дата: 16.11.2024