Аляксандр Лукашэнка катэгарычна настойвае на змене як планаў падрыхтоўкі спецыялістаў, так і тэрмінаў навучання. Пра гэта ён заявіў 9 жніўня, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Да прыкладу, кіраўнік дзяржавы прапануе на 25% скараціць тэрміны навучання ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі і іншых ВНУ. "Зыходзячы з таго, што атрымліваюць студэнты ў той жа акадэміі і іншых ВНУ, на 25% можна тэрміны навучання спакойна скарачаць. Мы дамовіліся, што падчас апошняга года вучобы ў акадэміі студэнты будуць займацца выключна ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, на сельгаспрадпрыемствах, для таго каб непасрэдна там знаёміцца з развіццём АПК".
Лукашэнка закрануў пытанне запатрабаванасці спецыялістаў, якіх рыхтуюць беларускія ВНУ: "Трэба паглядзець, каго мы рыхтуем. Нам сёння больш за ўсё патрэбны спецыялісты-інжынеры. А няма куды падзець юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў — хутка мы іх усіх не ўладкуем на працу. Але, ведаючы пра гэту сітуацыю, мы тым не менш працягваем іх рыхтаваць. Гэта непарадак, трэба мяняць сітуацыю".
"Нам неабходна сур`ёзным чынам разглядаць пытанне падрыхтоўкі кадраў у краіне. Баюся памыліцца, але можна сказаць, што прыкладна на траціну мы вучым студэнтаў таму, што потым абсалютна не спатрэбіцца ў жыцці, — лічыць Лукашэнка. — І мы ведаем, тут утойваць няма чаго: у ВНУ многія студэнты асобныя прадметы амаль не вывучаюць або толькі для таго, каб здаць залік ці экзамен, бо гэта ім у будучыні не спатрэбіцца".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта праблема была закранута падчас яго нядаўняй рабочай паездкі ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці, дзе знаходзіцца найстарэйшая аграрная ВНУ — Беларуская дзяржаўная сельгасакадэмія. "Там, як і ў іншых ВНУ, будзе праведзена істотная мадэрнізацыя. На прыкладзе акадэміі вельмі добра бачна: прыблізна чвэрць або трэць навучэнцаў потым па спецыяльнасці не працуюць, а ідуць па розных іншых кірунках — ад міліцыі да прамысловасці. Навошта тады, паўстае пытанне, было павелічэнне прыёму абітурыентаў? Што, грошы няма куды падзець?" — заявіў ён. Лукашэнка раскрытыкаваў вучэбныя праграмы ВНУ: "Праграмы старыя, не арыентаваныя на цяперашняе развіццё сельгасвытворчасці".
Беларускі кіраўнік прыняў рашэнне правесці сёлета рэспубліканскую нараду, каб падрабязна прааналізаваць стан адукацыі, скаардынаваць дзейнасць адукацыйных устаноў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1025/8483
Текущая дата: 16.11.2024