Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня падпісаў указ № 347, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ прэзідэнта ад 27 сакавіка 2008 года № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый".
Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, "дакумент скіраваны на ўдасканальванне парадку ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці шляхам пашырэння магчымасцяў суб`ектаў гаспадарання ў рэалізацыі экспартна-імпартных здзелак пры ўстанаўленні адэкватнага кантролю за імі. Важнай умовай пры гэтым з`яўляецца адсутнасць перадумоў для тармажэння падчас кантролю выканання дагаворных абавязацельстваў".
Рэгістрацыя здзелак будзе ажыццяўляцца не па асобных дадатках да знешнегандлёвага дагавора, а па дагаворы ў цэлым. Гэта дазволіць скараціць колькасць зваротаў суб`ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці ў банкі ў мэтах ажыццяўлення працэдурных пытанняў рэалізацыі здзелак. Пры гэтым прадугледжваецца адмена платы за рэгістрацыю банкамі здзелак.
Адмяняецца рэгістрацыя здзелак па дагаворах, не звязаных з платнай перадачай тавараў. Гэта дагаворы на выкананне работ, аказанне паслуг, перадачу інфармацыі, якая ахоўваецца, і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.
З улікам разнастайнасці сітуацый, што ўзнікаюць пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці, указам прадугледжваецца магчымасць завяршэння знешнегандлёвых аперацый пры экспарце. Гэта можна ажыццявіць праз атрыманне іншай кампенсацыі згодна з умовамі заключанага дагавора ў выпадку страты (гібелі, выпадковага пашкоджання, псавання або крадзяжу) тавараў; а таксама праз рэалізацыю тавараў іншаму нерэзідэнту без абавязковага вяртання названых тавараў на мытную тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць завяршэння знешнегандлёвых аперацый у выпадку канфіскацыі тавараў, а таксама ў выніку разгляду спрэчак у судовым парадку або ў выпадку прызнання контрагента банкрутам.
У пералік знешнегандлёвых аперацый, на якія не распаўсюджваецца дзеянне ўказа № 178, уключаны аперацыі негандлёвага характару.
"Прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый будзе ажыццяўляцца Нацыянальным банкам пры выкананні ўмоў, вызначаных ім сумесна з Саветам міністраў. Наяўнасць сумесна выпрацаваных умоў для рэзідэнтаў, пры якіх тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый могуць быць прадоўжаны Нацыянальным банкам, дазволіць выключыць суб`ектыўны падыход у вырашэнні гэтага пытання", — адзначае прэс-служба.
Для забеспячэння наступнага маніторынгу і кантролю за знешнегандлёвымі аперацыямі ўводзіцца абавязак удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці паведамляць банкам аб закрыцці раней зарэгістраваных здзелак.
Указ набудзе моц праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1025/8488
Текущая дата: 16.11.2024