На рудніку другога рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій", дзе 24 чэрвеня на гарызонце ў 445 метраў пачалося падтапленне, паспяхова праведзены выпрабаванні зманціраванага трубаправода.
Ён прызначаны для адводу расолаў, што паступаюць з паўднёва-заходняга напрамку ў паўночна-ўсходнюю частку шахтавага поля ў выпрацоўкі, якія не эксплуатуюцца, адпрацаванай зоны. Пра гэта паведамляецца на сайце акцыянернага таварыства.
Маніторынг прытоку расолаў паказвае, што аб`ём іх выдзялення стабілізаваўся на ўзроўні ад 15 да 16 куб. м за гадзіну. Стабільныя хімічны склад расолаў і шчыльнасць.
У паведамленні гаворыцца, што праходка выпрацоўкі са спыненага забою паўднёва-заходняга транспартнага штрэка (паўднёвы ход) у паўднёва-заходні вентыляцыйны штрэк камбайнам КСП-22 выканана і праведзена абследаванне месца расолавыдзялення. У сувязі з тым, што падтрыманне ў бяспечным стане паўднёва-заходняга вентыляцыйнага штрэка (участак ад забою да часовай перамычкі) не выклікае сумненняў, распрацаваны праект устаноўкі пастаянных гідраізаляцыйных перамычак непасрэдна ў забоі, і там жа прадугледжваецца правесці тампанаванне ўчастку расолавыдзялення. Зараз выконваецца зачыстка глебы паўднёва-заходняга вентыляцыйнага штрэка ад вынесенага расолам пясчана-гліністага асадку.
Працягваецца будаўніцтва раней запланаванага комплексу пастаянных гідраізаляцыйных перамычак на канвеерным і вентыляцыйным штрэках паўднёва-заходняга напрамку. Згодна з графікам праводзіцца свідраванне з паверхні назіральнай і тампануючай свідравін у раёне ўчастка расолапраяўлення, які сустрэўся.
Руднік і рудаўпраўленне працуюць у звычайным тэхналагічным рэжыме. У ліпені рудніком другога рудаўпраўлення выдадзена 760.000 тон руды, у тым ліку 645.000 тон з гарызонту -445 м.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1025/8594
Текущая дата: 16.11.2024