Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША на таргах БВФБ не змяніўся



Курс долара ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 жніўня не змяніўся і складае 4.972 рублі.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў, у якіх удзельнічалі 25 банкаў, склаў 16 млн. 730 тыс. долараў (попыт — 16 млн. 730 тыс., прапанова — 3 млн. 111 тыс.).

Курс еўра вырас на 36 рублёў да 7.086 рублёў. У таргах удзельнічалі 23 банкі. Попыт — 3 млн. 306 тыс. еўра, прапанова — 3 млн. 218 тыс., аб`ём — 3 млн. 218 тыс.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,54 рубля і склаў 178,21 беларускага. Аб`ём таргоў — 314 млн. 979 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 12 млн. 293 тыс., прапанова — 314 млн. 979 тыс.). У таргах удзельнічалі 25 банкаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1026/8366
Текущая дата: 16.11.2024