Прыкладна 350 дэлегатаў з сямі краін плануюць прыехаць на фінал 9-га Рэспубліканскага экалагічнага форуму, які пройдзе ў Брэсце 26—28 жніўня.
Як паведаміла начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Пенязь, сярод удзельнікаў форуму будуць прадстаўнікі прыродаахоўных службаў Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі і Украіны, а таксама міжнародных арганізацый — ПРААН, Сусветнага банка, Еўракамісіі.
Форум запланаваны як маштабнае гарадское свята экалагічнай скіраванасці. У яго праграме — прыродаахоўныя акцыі, канферэнцыя па праблемах экалагічнай асветы і пытаннях прыродакарыстання ў рэгіёнах, культурна-масавыя мерапрыемствы.
Асноўная тэма форуму — правядзенне ў Беларусі Міжнароднага года лясоў, аб`яўленага ААН. Цэнтральнымі падзеямі, паводле інфармацыі Пенязь, абяцаюць стаць выстава сучасных тэхналогій у галіне прыродакарыстання, на якой будзе прадстаўлена прадукцыя прыкладна сарака прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў сямі рэспубліканскіх экалагічных конкурсаў. У іх ліку — конкурс па максімальным здабыванні другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў; конкурс на лепшую кампазіцыю па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый; конкурс на лепшае сеткавае гідраметэаралагічнае падраздзяленне.
Аб`яўлены таксама конкурсы на найлепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб`ектаў; на найлепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі; фотаконкурс "Гэта твая зямля". Акрамя таго, плануецца вызначыць найлепшую аўтатранспартную арганізацыю ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра.
Акрамя таго, у межах форуму другі раз будзе прысуджацца званне ганаровага эколага.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1028/8273
Текущая дата: 16.11.2024