Белорусский портал в Казахстане

У Мінску канфіскавана партыя кантрабандных мабільных тэлефонаў



Буйным затрыманнем завяршылася аператыўная распрацоўка пагранічнікамі нелегальнага канала па пастаўцы з Польшчы, Літвы і Украіны мабільных тэлефонаў і аксесуараў да іх у Беларусь.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 28 ліпеня аператыўнымі групамі пагранічнікаў і супрацоўнікаў Мінскай цэнтральнай мытні ў прыватным доме ў сталіцы было выяўлена і канфіскавана больш за 200 мабільных тэлефонаў і 400 аксесуараў да іх. Тавар належаў двум мясцовым жыхарам.

Паводле папярэдняй ацэнкі, сума канфіскаванай маёмасці складае каля 250 мільёнаў рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1028/8275
Текущая дата: 16.11.2024