Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную праграму ўстойлівага развіцця вёскі на 2011—2015 гады. Адпаведны ўказ (№ 342) падпісаны 1 жніўня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Дакумент уключае 19 мэтавых праграм, накіраваных на рэалізацыю канкрэтных мерапрыемстваў у розных галінах АПК (меліярацыя зямель, тэхнічнае забеспячэнне, малочная галіна, птушкагадоўля, свінагадоўля, бульбаводства, агародніцтва і пладаводства, вытворчасць і перапрацоўка лёну, племянная справа, селекцыя і насенняводства і іншыя).
У адпаведнасці з праграмай у 2011—2015 гадах плануецца рост вытворчасці прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый 139–145%, рэнтабельнасць продажаў у 2015 годзе ў сельскай гаспадарцы чакаецца на ўзроўні 10-11%, а прадукцыйнасць працы павінна вырасці на 67 %.
У 2015 годзе плануецца вытворчасць збожжа ў аб`ёме 12 млн. тон, цукровых буракоў — 5,5 млн., ільновалакна — 60 тыс., масланасення рапсу 1,06 млн., бульбы — 7,75 млн. і іншай агародніны — 2,16 млн., малака — 10,7 млн., мяса жывёлы і птушкі (у жывой вазе) — 2 млн. тон.
Экспартныя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання ў 2015 годзе складуць 7,2 млрд. долараў ЗША, станоўчае сальда — 4 млрд. долараў ЗША.
У сацыяльнай сферы вёскі прадугледжваюцца далейшае развіццё інфраструктуры аграгарадкоў у мэтах выканання стандартаў сацыяльна-бытавых паслуг на вёсцы і стварэнне спрыяльнага рэжыму для развіцця малога бізнесу, індывідуальнага прадпрымальніцтва, асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.
Сярэднямесячную зарплату на вёсцы плануецца наблізіць да сярэдняй зарплаты па краіне.
На рэалізацыю праграмы плануецца выдзеліць 29,7 трлн. рублёў бюджэтных сродкаў, у тым ліку на развіццё вытворчай сферы — 27 трлн. рублёў, ці 91 працэнт, і сацыяльнай — 2,7 трлн. рублёў, ці 9 працэнтаў.
Акрамя таго, на выкананне мерапрыемстваў мэтавых праграм будзе дадаткова накіравана 15,3 трлн. рублёў бюджэтных сродкаў, у тым ліку на развіццё АПК — 12,4 трлн., сацыяльнай і інжынерна-транспартнай інфраструктуры — 2,9 трлн. рублёў, а таксама 67,8 трлн. рублёў крэдытных сродкаў. На будаўніцтва жылля на вёсцы прадугледжваецца выдзеліць 6,2 трлн. рублёў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 2 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1028/8351
Текущая дата: 16.11.2024