Белорусский портал в Казахстане

Затрыманы валютчык з буйнай сумай



Супрацоўнікі УУС Мінаблвыканкама сумесна з калегамі з АБЭЗ РАУС затрымалі валютчыка з буйнай сумай грошай на базе адпачынку паблізу вёскі Вежанка Любанскага раёна. Аб гэтым паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.

Непрацуючы жыхар Любані 1974 года нараджэння папаўся пры куплі $10 тыс. за Br60 млн у жыхара Мінскага раёна. Абодва ўдзельнікі незаконнай здзелкі затрыманы. У ходзе надгляду аператыўнікі знайшлі ў жыхара Любані больш як $800, звыш 19 тыс. расійскіх рублёў, а таксама каля Br1,5 млн. Уся валюта была канфіскавана.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што падследны неаднаразова з пачатку года праводзіў незаконныя аперацыі з валютай і за кошт такога "бізнэсу" атрымаў больш як Br100 млн прыбытку. Адносна яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 233 КК РБ ("Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць"), што прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 29 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1029/8239
Текущая дата: 16.11.2024