У Мінску прэзентаваны альбом-даведнік пра раёны Беларусі, якія адраджаюцца пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Дзе ў Беларусі можна пабачыць ікону Баркалабаўскай Маці Божай Адзігітрыі? Ці захаваўся ў нас давыд-гарадоцкі абрад "Конікі"? Адкуль горад Прапойск атрымаў назву Слаўгарад?
Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці на старонках спецыяльнага альбома-даведніка "Адбіткі незабытай зямлі", які распавядае пра духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці, якія захаваліся ў забруджаных пасля аварыі на ЧАЭС раёнах Беларусі. Веткаўшчына, Брагіншчына, Краснапольшчына, Століншчына, Чачэршчына, Быхаўшчына... Альбом ахоплівае звесткі пра 21 раён Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
"Можна парваць струну, але нельга забыць песню; можна спаліць кнігу, але нельга забіць слова. Гэтаксама радыяцыя ніколі не раз`есць культуру", — зазначаюць укладальнікі даведніка.
Захавалі і адрадзілі
Альбом-даведнік, які падрыхтавалі навукоўцы філіяла "Беларускага аддзялення Расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС" (далей — БАРБІЦ) сумесна з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, створаны за кошт сродкаў Дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2011—2015 гады і на перыяд да 2020 года.
— Сёння існуе стэрэатып: маўляў, чарнобыльская зона — мёртвая. Нібыта там дрэнна і брудна, і ўвогуле — там даўно ўсе павыміралі. Няпраўда. Гэтая тэрыторыя, дзе жыве 1 млн 100 нашых беларусаў, — не мёртвая, — зазначае дырэктар БАРБІЦ, аўтар ідэі альбома-даведніка Зоя Трафімчык. — Нашай задачай было паказаць у гэтым альбоме не толькі беларусам, але і замежнікам, што наш народ жыве. Ён беражэ сваю ўласнасць, зберагае векавыя традыцыі і абрады. У даведніку мы паказалі поўдзень Беларусі не як чарнобыльскую зону, а як помнік прыроды
— Такі альбом павінен быў з`явіцца, бо гэта зямля — унікальная, — лічыць дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакотка, які кіраваў групай навуковых кансультантаў, што дапамагалі ў пошуку і сістэматызацыі інфармацыі для альбома-даведніка. — Тут — памежжа трох народаў, тут месца, дзе сыходзяцца вялікія ўсходнеславянскія рэкі Сож, Прыпяць і Днепр. Тут склалася ўнікальная культура — матэрыяльная і духоўная. Захаваліся ачагі ткацтва, прыклады старэйшага мастацтва іканапісу. І выданне такога даведніка сведчыць пра тое, што жыццё на гэтых тэрыторыях працягваецца, зямля адраджаецца і адраджаецца народ.
— Чарнобыльская трагедыя была, але яна не павінна заставацца на нашай зямлі вечным кляймом, — лічыць начальнік аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерый Гейхман. — Людзі жывуць, гаспадарка развіваецца, павялічваецца ўраджайнасць. Зараз, акрамя ўсяго астатняга, распрацоўваем і этнаграфічны турыстычны маршрут, які будзе праходзіць праз чарнобыльскія вёскі і куды ўвойдзе адпачынак у аграсядзібе з ганчарняй. Нармальна жывём і працуем. Як і ўсе. Сардэчна запрашаем у госці!
Ілья Лапато
Звязда, 29 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1029/8243
Текущая дата: 16.11.2024